Пажарнік спаліў раённую газету Кармы Аказалася, гэта была рэклама падпіскі. Крынжовы заклік да падпіскі выдала кармянская раённая газета «Зара над Сожам», заўважыў Флагшток. Не менш смешным выглядае тэкст рэкламы. Сцвярджаецца, што ў раёнкі «аператыўная падача гарачых навін», а яе інфанагоды «проста палаюць у руках у чытачоў». t.me/flasghtok
И открылись врата ада, и вышли они — почитатели культа великой победы Сегодня появилось видео, на котором несколько десятков людей старшего возраста в одном из торговых центров Гомеля устроили флешмоб по случаю 82-й годовщины освобождения Гомеля. Организаторы, вероятно, не позаботились согласовать свою акцию — милиция на месте её проведения отсутствовала. t.me/flagshtok
Сямейную пару з Гомеля асудзілі агулам на 9 гадоў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» Праваабаронцы Вясны паведамляюць, што ў Гомельскім абласным судзе 26 лістапада вынеслі прысуд сямейнай пары Станіславу Мачалаву і Святлане Якубовіч паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Станіславу прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, Святлане — пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Станіслаў — гомельскі актывіст, які працаваў праграмістам. Гэта не першы палітычны суд над гамельчуком. Першы раз мужчыну затрымалі вясною 2021 года і асудзілі паводле двух палітычных артыкулаў на тры гады калоніі. У снежні 2023 года Станіслаў выйшаў на волю цалкам адбыўшы тэрмін, але праз год яго зноў затрымалі па новай крымінальнай справе. t.me/flagshtok
Як ствараюцца прапагандысцкія публікацыі, паказала раённая газета Падаецца, што работнікі дзяржаўнай газеты з Калінкавічаў апублікавалі агітку пра ВНС проста з рук загадкавага лялькавода. У тэлеграм-канале «Калинковичи_новости» з’явілася публікацыя з загалоўкам: «Я вам на пошту адправіў тэкст і фота па ВНС». Работнік газеты проста «рэпоснуў» атрыманае паведамленне ў канал выдання. Так, верагодна, супрацоўнікі раёнкі выпадкова паказалі, якім чынам яны атрымліваюць інфармацыю — наўпрост з аддзела ідэалогіі мясцовага райвыканкама. Ды і сама цытата пра «ўмацаванне прынцыпаў народаўладдзя», прыпісаная начальніку ўчастка, як паказаў просты пошук у Гугл, — паўтарагадовай даўніны і ўзятая з агульнай метадычкі да «Адзінага дня інфармавання». Як мінімум з красавіка 2024 года яна змяшчаецца ў публікацыях дзяржрэсурсаў: падобных выступах чыноўнікаў. Паведамленне, якое заўважыў і зафіксаваў Флагшток, неўзабаве было выдалена. t.me/flagshtok

Обязаны трудоустроиться? Стало известно, за что одной из категорий «тунеядцев» угрожают штрафами

| Новости | 0

Теперь законом предусматривается возможность возложения на лиц, за которыми осуществляется профилактическое наблюдение, дополнительных обязанностей трудовой занятости.